Польскія валанцёры дапамогуць украінцам падрыхтавацца да восеньскіх і зімовых халадоў. Гуманітарныя і медыцынскія місіі складаюць спісы неабходных рэчаў.
Валанцёры хочуць дабрацца не толькі да такіх гарадоў, як Кіеў і Адэса, але і да тых, што знаходзяцца паблізу лініі фронту — Херсона, Сумаў і Харкава.
Украінцы разлічваюць на дапамогу палякаў і іншых заходніх народаў. Без такой дапамогі ім будзе цяжка выжыць зімовыя месяцы, кажа медыцынскі ратаўнік з Фонду «Humanosh» Міхал Лэнчыньскі (Michał Łęczyński):
— Яны хвалююцца, ці будзе ў іх дастаткова ежы, ці можна будзе неяк бяспечна функцыянаваць. Зіма — гэта драма, бо тады холадна. Гэта азначае змаганне за генератары, паліва для іх і для аўтамабіляў… Гэта сапраўды вельмі цяжкія сітуацыі, — кажа Лэнчыньскі.
Восень і зіма могуць быць для ўкраінцаў асабліва цяжкімі, бо Уладзімір Пуцін ужо загадаў расійскай арміі штодзённа праводзіць масіраваныя атакі па ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры.
IAR/аз