Кіеў спрабуе нармальна функцыянаваць, нягледзячы на пастаянныя расійскія атакі. Масіраваныя абстрэлы горада працягваюцца ўжо больш за тыдзень. Учора больш за дзясятак жыхароў атрымалі раненні ў выніку ўдараў беспілотнікаў.
Трынаццаць чалавек атрымалі раненні, а жылыя дамы пашкоджанні — гэта колькасць ахвяр учорашніх нападаў на Кіеў. Тым часам ранкам у горадзе зноў гучалі сірэны трывогі. Для многіх кіян гэта азначае чарговую бяссонную ноч. Атакі цягам дня выклікаюць парушэнні працы многіх прадпрыемстваў і паралізуюць рух транспарту.
Улады хочуць унесці змены ў правілы працы гораду падчас трывогі. Нягледзячы на пагрозу, чакаецца, што цягнікі метро адновяць рух па мастах праз Дняпро, а каменданцкая гадзіна будзе скарочана.
ПР/юл