Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У ноч з 5 на 6 верасня расійскія войскі атакавалі Украіну 108 паветранымі цэлямі

06.09.2026 11:07
Дроны запускаліся з Расіі, а таксама з акупаванай часткі Данецкай вобласці і анексаванага Крыма.
    3 .
Вынікі атакі на Кіеў 3 верасня. PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

У ноч з 5 на 6 верасня расійскія войскі атакавалі Украіну 108 паветранымі цэлямі, паведамілі Паветраныя сілы Украіны.

Украінская СПА збіла альбо нейтралізавала пры дапамозе сродкаў РЭБ 82 варожыя беспілотнікі, у тым ліку рэактыўныя, зафіксаваныя трапленні ў 11 лакацыях.

Дроны запускаліся з Расіі, а таксама з акупаванай часткі Данецкай вобласці і анексаванага Крыма.

Паветраныя атакі адбівалі авіяцыя, зенітныя ракетныя войскі, падраздзяленні радыёэлектроннай барацьбы і беспілотных сістэм, а таксама мабільныя агнявыя групы.

вс