Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пуцін загадаў не біць па Кіеве, калі ў ім будуць знаходзіцца пасланцы Трампа

06.09.2026 17:05
У нядзелю Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер прыехалі ў Кіеў на перамовы з Уладзімірам Зяленскім і еўрапейскімі партнёрамі.
    :  ,         . , 5  2026 .
Злева направа на першым плане: Джарэд Кушнер, Стыў Уіткаф і Уладзімір Пуцін на перамовах у Крамлі. Масква, 5 верасня 2026 года. PAP/EPA/MIKHAIL METZEL / SPUTNIK/KREMLIN/POOL

Расійскі кіраўнік Уладзімір Пуцін загадаў цягам трох дзён не атакаваць Кіева, пакуль у ім будуць знаходзіцца спецыяльныя пасланцы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер.

Спыненне нанясенне ўдараў па ўкраінскай сталіцы пачало дзейнічаць з поўначы 5 верасня. Іншыя ўкраінскія рэгіёны не ахопленыя загадам Пуціна. Так, ноччу з 5 на 6 верасня Украіна падвергнулася масіраванаму налёту дронаў.

У нядзелю Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер прыехалі ў Кіеў на перамовы з Уладзімірам Зяленскім і еўрапейскімі партнёрамі.

Раней Уладзімір Зяленскі гарантаваў, што Украіна не нанясе ўдараў па Маскве, пакуль там будуць знаходзіцца Уіткаф і Кушнер.

Візіту ў Кіеў папярэднічалі перамовы Уіткафа і Кушнера з расійскім кіраўніком Уладзімірам Пуціным у Маскве 5 верасня.

вс