Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Не працуе памежны пераход паміж Украінай і Малдовай

09.09.2026 09:40
Ёсць загінулыя і параненыя пасля атакі расійскіх дронаў.
Не працуе памежны пераход паміж Украінай і Малдовайhttps://t.me/astrapress/124669

З-за атакі расійскіх беспілотнікаў праца міжнароднага памежнага пераходу Стараказачы -Тудора ў Адэскай вобласці, на мяжы з Малдовай, прыпыненая.

Паводле звестак Дзяржаўнай мытнай службы Украіны, інфраструктура на пераходзе і прылеглай тэрыторыі была разбурана, а таксама ўзніклі пажары.

Кіраўнік Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Алег Кіпер паведаміў у Telegram, што два чалавекі загінулі і тры атрымалі раненні. Гэта былі мірныя жыхары, якія знаходзіліся паблізу пераходу. Яшчэ 16 чалавек былі эвакуяваныя ратавальнікамі на аўтобусах.

Улады Малдовы былі праінфармаваныя пра расійскую атаку.
Памежны пераход Стараказачы-Тудора размешчаны на паўднёва-ўсходнім участку мяжы паміж Украінай і Малдовай, прыкладна за 70 кіламетраў ад Адэсы і за 130 кіламетраў ад Кішынёва, сталіцы Малдовы.

яс