Прэзідэнт Літвы падзякаваў хаўруснікам па НАТА. Беспілотнік, які ўварваўся ў паветраную прастору краіны, быў збіты знішчальнікамі НАТА.
— Я дзякую хаўрусніцкім войскам за хуткую рэакцыю. Перад абліччам эскалацыі агрэсіі Расіі супраць Украіны такая гатоўнасць мае вырашальнае значэнне для нашага рэгіёна, — напісаў Гітанас Наўседа ў сацсетках.
Праз некалькі хвілін пасля поўначы жыхары некалькіх рэгіёнаў Літвы атрымлівалі папярэджанні на свае мабільныя тэлефоны. Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вільмантас Віткаўскас паведаміў літоўскаму грамадскаму радыё LRT, што неўзабаве пасля гэтага беспілотнік быў збіты менш чым за 40 кіламетраў ад Каўнаса.
На месца здарэння былі накіраваны службы, каб вызначыць характар беспілотніка і яго прызначэнне.
Паводле папярэдніх звестак, беспілотнік, хутчэй за ўсё, заляцеў у Літву з Беларусі.
З-за пагрозы паветраны рух у Вільні быў абмежаваны, а аэрапорт быў вымушаны часова прыпыніць працу.
IAR/аз