Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Літвы падзякаваў хаўруснікам па НАТА за збіццё беспілотніка

15.09.2026 09:45
Паводле папярэдніх звестак, беспілотнік, хутчэй за ўсё, заляцеў у Літву з Беларусі.
Сцяг Літвыjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэзідэнт Літвы падзякаваў хаўруснікам па НАТА. Беспілотнік, які ўварваўся ў паветраную прастору краіны, быў збіты знішчальнікамі НАТА.

— Я дзякую хаўрусніцкім войскам за хуткую рэакцыю. Перад абліччам эскалацыі агрэсіі Расіі супраць Украіны такая гатоўнасць мае вырашальнае значэнне для нашага рэгіёна, — напісаў Гітанас Наўседа ў сацсетках.

Праз некалькі хвілін пасля поўначы жыхары некалькіх рэгіёнаў Літвы атрымлівалі папярэджанні на свае мабільныя тэлефоны. Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вільмантас Віткаўскас паведаміў літоўскаму грамадскаму радыё LRT, што неўзабаве пасля гэтага беспілотнік быў збіты менш чым за 40 кіламетраў ад Каўнаса.

На месца здарэння былі накіраваны службы, каб вызначыць характар беспілотніка і яго прызначэнне.

Паводле папярэдніх звестак, беспілотнік, хутчэй за ўсё, заляцеў у Літву з Беларусі.
З-за пагрозы паветраны рух у Вільні быў абмежаваны, а аэрапорт быў вымушаны часова прыпыніць працу.

IAR/аз

Расійскі фрэгат выпусціў фальшфееры па дацкім верталёце

15.09.2026 09:00
Міністр абароны Даніі абвясціў, што выкліча пасла Расіі ў Даніі.