Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вярхоўная Рада ўхваліла адстаўку Генпракурора Украіны

15.09.2026 15:30
Між тым, учора Руслан Краўчанка паехаў за мяжу ў… камандзіроўку.
Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла адстаўку Генпракурора Украіныt.me/ruslan_kravchenko_ua

Вярхоўная Рада Украіны пагадзілася на адстаўку Генеральнага пракурора Руслана Краўчанкі, які на мінулым тыдні быў звольнены з пасады ў выніку карупцыйнага скандалу ў пракуратуры.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі зняў яго з пасады пасля таго, як стала вядома, што высокапастаўленыя супрацоўнікі пракуратуры атрымлівалі прыбытак ад незаконных кол-цэнтраў, якія займаліся вымагальніцтвам грошай.

Аднак Краўчанка, яшчэ будучы генпракурорам, распачаў справы супраць кіраўнікоў устаноў, якія прывялі да яго звальнення. Ён таксама заявіў, што прэзідэнт Уладзімір Зяленскі раней блакаваў такія справы.

Між тым, учора (14 верасня) Руслан Краўчанка паехаў за мяжу, заявіўшы, што знаходзіцца ў камандзіроўцы.

IAR/Украінская праўда/аз