Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Атака расійскіх беспілотнікаў на ўкраінскія гарады

16.09.2026 12:45
Адзін чалавек атрымаў траўмы ў Кіеве ў выніку падзення абломкаў расійскага беспілотніка, пяць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу расійскімі войскамі ўкраінскага аўтобуса.
Месца расійскага ўдару па аўтазаправачнай станцыі ў КіевеEPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA.

Уначы з аўторка на сераду расійскія войскі зладзілі масавую атаку Кіева з выкарыстаннем беспілотнікаў. У адным з будынкаў пачаўся пажар, паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко. Ён дадаў, што адзін чалавек атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. Мэр распавёў, што часткі беспілотніка ўпалі на некаторыя складскія будынкі ў Святошынскім раёне.

Пяць чалавек загінулі і як мінімум сем атрымалі раненні ў выніку расійскага абстрэлу украінскага аўтобуса. Інцыдэнт адбыўся ў Днепрапятроўскай вобласці. Губернатар вобласці паведаміў, што расіяне выкарысталі беспілотнікі ў атацы.

Кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Ганжа паведаміў у сацыяльных сетках, што расіяне атакавалі аўтобус, які выконваў рэгулярны рэйс. Пяць чалавек загінулі імгненна, і, як мінімум сем, атрымалі раненні.

Нікапаль размешчаны на паўднёвым усходзе Украіны, недалёка ад лініі фронту. Горад рэгулярна падвяргаецца абстрэлам расійскіх войскаў.

Украінская дзяржаўная чыгунка паведаміла, што на цягнік, які ішоў па маршруце Кіеў — Мікалаеў, таксама быў здзейснены напад, але пасажыраў і супрацоўнікаў эвакуявалі. У цяперашні час арганізуецца альтэрнатыўны транспарт.

ПР/РАР/юл