Дзесяць чалавек атрымалі раненні ў сталіцы Украіны. Абломкі ўпалі не толькі на жылыя будынкі, але і на складскія памяшканні і каля запраўкі. Мэр Кіева Віталь Клічко заявіў, што менавіта такія раёны цяпер часта становяцца мішэнямі для расіян. У Кіеве чуліся выбухі, паведамляе Reuters. У Адэсе тры чалавекі, у тым ліку дзіця, атрымалі раненні. У выніку расійскага ўдару быў пашкоджаны 19-павярховы жылы дом.
Расійскія войскі нанеслі ўдар па шматпавярховым жылым доме ў Адэсе, паведаміў кіраўнік горада Сяргей Лысак. Ён сказаў, што праводзіцца расследаванне, каб высветліць, ці ёсць ахвяры. Фотаздымкі, апублікаваныя ў неафіцыйных каналах Telegram, паказваюць момант удару і выбух.
Масква таксама працягвае атакі на транспарт і інфраструктуру Украіны. Учора (16 верасня) пяць чалавек загінулі і не менш за сем атрымалі раненні ў выніку ўдару расійскага беспілотніка па аўтобусе каля Нікапаля ў Дняпроўскай вобласці.
ПР/юл