З ліпеня мінулага года Кавальскі ўзначальваў Хмяльніцкую абласную пракуратуру.
Украінскі прэзідэнт замяніў Руслана Краўчанку, якога Зяленскі звольніў, а пасля гэтае рашэнне ўхваліў украінскі парламент.
Руслан Краўчанка падаў у адстаўку пасля таго, як на яго з'явілася расследаванне, праведзенае ўкраінскімі антыкарупцыйнымі органамі. Паводле звестак Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро (НАБУ) Украіны і Спецыяльнай антыкарупцыйнай пракуратуры, адзін з падначаленых Краўчанкі нібыта арганізаваў групу, якая абараняла кол-цэнтры, якія вымагалі грошы ў украінцаў і замежнікаў.
Былы генеральны пракурор адмаўляе сваю датычнасць. Яму не прадʼяўлена абвінавачанне, ён не зʼяўляецца падазраваным і зʼехаў за мяжу.
Руслан Краўчанка, у сваю чаргу, абвінаваціў кіраўніка НАБУ ў фальсіфікацыі дакументаў і сцвярджаў, што расследаванне было накіравана на спыненне следстваў, якія тычацца саміх антыкарупцыйных устаноў. НАБУ і антыкарупцыйная пракуратура адмаўляюць гэтыя абвінавачванні.
ПР/юл