Раніцай 18 верасня расійскія войскі атакавалі Фастоўскі раён у Кіеўскай вобласці, у выніку чаго пяць чалавек атрымалі раненні, трое з іх – дзеці, паведамляе Hromadske.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі.
Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях адзначыла, што пацярпела сям'я. Мужчына атрымаў тэрмічныя апёкі, аскепкавыя раненні і рэзаную рану ступні. У жанчыны зафіксавана вострая рэакцыя на стрэс. Дзеці і бацька былі шпіталізаваны.
У выніку ўдару разбураны прыватны дом, яшчэ адзін пашкоджаны. Таксама быў пашкоджаны аўтамабіль.
У ноч на 18 верасня расійскія войскі атакавалі Канатоп у Сумской вобласці. Мэр горада Арцём Семяніхін паведаміў, што пашкоджаны навучальныя і медыцынскія ўстановы, камунальная транспартная інфраструктура, чыгуначная інфраструктура, прыватныя дамы і крамы. Таксама з-за пашкоджання газатранспартнай сеткі частка гораду засталася без газу.
Вядома пра двух ахвяр: жанчыну 1965 года нараджэння, якая перанесла вострую стрэсавую рэакцыю, і жанчыну 1991 года нараджэння — з шматлікімі раненнямі рук.
У ноч і раніцай 18 верасня Адэса таксама пацярпела ад расійскага абстрэлу, паведаміў кіраўнік Адэскай гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак. У выніку абстрэлу быў пашкоджаны двухпавярховы будынак, які не выкарыстоўваўся. Там узнік пажар, які ўжо патушаны. Ахвяр няма.
Позна ўвечары 17 верасня расійскія войскі атакавалі Запарожжа з дапамогай беспілотнікаў, знішчыўшы там гандлёвы комплекс, паведаміла Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях. Пажар узнік на плошчы больш за 10 тысяч квадратных метраў — ратавальнікі патушылі пажар. У выніку абстрэлу адзін чалавек атрымаў траўмы.
Крыніца: Hromadske/юл