Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЕС рыхтуе гістарычны пакет санкцый супраць Расіі

21.09.2026 10:35
Супольнасць прапануе нацэліцца на расійскі ваенна-прамысловы комплекс.
Сцяг ЕСRalph/pixabay.com/CC0 Public Domain

Эксперты дыпламатычнага корпуса ЕС падрыхтавалі прапанову самага маштабнага ў гісторыі пашырэння пакета санкцый ЕС супраць Расіі. Як даведалася грамадскае Польскае радыё прапанаваны «чорны спіс» уключае 1 571 запіс, сярод якіх асобы, кампаніі, установы і арганізацыі.

Умовай з’яўляецца згода амбасадараў краін ЕС на падаўжэнне «чорнага спіса», які цяпер змяшчае больш за 3 000 прозвішчаў і кампаній.

Маштабны пакет санкцыяў — гэта адказ ЕС на эскалацыю расійскіх нападаў на Украіну і гібрыдныя напады ў Еўропе.

Ён накіраваны на 744 асобы, якія займаюць кіруючыя пасады на прадпрыемствах, якія лічацца часткай ваенна-прамысловага комплексу Расіі, а таксама на 827 кампаній, устаноў і арганізацый. Сярод іх кампаніі авіяцыйнага сектара, ракетна-касмічнай прамысловасці, суднабудаўнічага, электроннага, радыё- і тэлекамунікацыйнага, хімічнага і металургічнага сектараў.

Сярод іх ёсць таксама кампаніі, якія рамантуюць і абслугоўваюць, між іншым, самалёты, караблі і браняваную тэхніку.

IAR/аз