Колькасць забітых у выніку расійскіх авіяўдараў па Камышувасе ў Запарожскай вобласці Украіны ўзрасла да 29 чалавек. Яшчэ пяць чалавек атрымалі раненні, 48 лічацца зніклымі без вестак. Пра гэта паведаміў кіраўнік Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Міхаіл Семікін. На месцы ўдару працягваюцца пошукава-выратавальныя работы.
— Маштаб трагедыі жахлівы. За кожнай лічбай — чалавечае жыццё, сям’я, якая страціла самых дарагіх людзей, або людзі, якія дагэтуль чакаюць вестак пра сваіх блізкіх, — напісаў ён у сацыяльных сетках.
Расійскія войскі атакавалі Камышуваху 2 лістапада. Удар прыйшоўся па школе, дзе ў той час раздавалі гуманітарную дапамогу.
Спачатку расіяне скінулі на яе авіябомбу, пасля чаго нанеслі яшчэ дзевяць паўторных удараў. Паводле папярэдніх звестак, сярод загінулых і параненых — не толькі мірныя жыхары, але і паліцэйскія ды ратавальнікі.
iar/эж