Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс запярэчыў інфармацыі, якая з'явілася ў сацыяльных сетках і тычацца, як ён напісаў на партале X, «меркаванага ўдзелу Літвы ў атацы беспілотнікаў на Калінінградскую вобласць Расійскай Федэрацыі».
— Літоўская Рэспубліка ніколі не давала згоды на выкарыстанне сваёй паветранай прасторы для здзяйснення нападаў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, і тут гэтага таксама не было, — напісаў літоўскі міністр.
Паводле паведамленняў інфармацыйных агенцтваў, 21-га лістапада ў Калінінградскай вобласці была абвешчаная трывога, грымелі выбухі. Украінскія СМІ паведамілі, што цэллю магла быць ваенна-марская база расійскага флоту ў Балтыйску.
Губернатар Аляксей Беспразванных абвясціў аб актывацыі сістэмы папярэджання аб ударах беспілотнікаў. Расійскія ўлады паведамілі пра выяўленне падазронага абʼекта, які набліжаўся з боку Літвы. У рэгіёне двойчы прагучалі сірэны паветранай трывогі. Рэгістрацыя пасажыраў у аэрапорце Храброва і мясцовыя паромныя перавозкі былі часова прыпыненыя.
Удзел Украіны ў нападзе афіцыйна не пацверджаны. Гэта першы выпадак атакі на расійскі рэгіён, які мяжуе з Польшчай і Літвой.
ПР/юл