Расія ўначы атакавала Харкаў і Кіеў
Ёсць смяротныя ахвяры.
Кіеў, ноч 25.11.2026REUTERS/Vladyslav Sodel
У выніку расійскай атакі беспілотнікамі на Харкаў загінулі два чалавекі. Кіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў паведаміў у Telegram, што беспілотнік трапіў у шматпавярховы жылы дом у Новабаварскім раёне горада.
Уначы расіяне таксама атакавалі Кіеў балістычнымі ракетамі. Сем чалавек атрымалі раненні.
IAR/яс