Украіна гатовая спыніць баявыя дзеянні і пагадзіцца на спыненне агню, заявіў Уладзімір Зяленскі. У інтэрв’ю тэлеканалу Al Jazeera прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што Кіеў гатовы захаваць цяперашнія пазіцыі сваіх войскаў на лініі фронту.
— Мы гатовыя да такіх крокаў — застацца там, дзе знаходзімся цяпер. Мы гаворым пра спыненне агню на лініі фронту. Ці гэта кампраміс? Безумоўна. Вельмі вялікі кампраміс. Мы разумеем, што ён (Пуцін) не хоча пакідаць нашу зямлю. Таму мы кажам: добра, спынімся і пяройдзем да дыпламатыі, — заявіў Уладзімір Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны таксама выказаў спадзяванне, што Дональд Трамп і надалей будзе імкнуцца да завяршэння вайны з Расіяй, не дапускаючы сітуацыі, у якой толькі Украіне давядзецца за яе расплачвацца, бо, паводле Зяленскага, гэта было б несправядліва.
IAR/яс