Polskie Radio

На «Беларуськаліі» чарговы шахтар адмовіўся падымацца на паверхню

Ostatnia aktualizacja: 15.10.2020 13:54
Аляксандра Курбана дасталі з шахты горныя ратавальнікі. 
Аляксандр КурбанFoto: крыніца: Свабода

У знак пратэсту майстар-выбуховік Аляксандр Курбан прыкаваў сябе ланцугом да металаканструкцыяў у месцы пасадкі работнікаў у клець, паведаміў тэлеграм-канал «Страйкам Белкалію» з спасылкай на работнікаў 4-га рудаўпраўлення, паведамляе Свабода.

Аляксандар Курбан патрабуе
падняць заработную плату на ўзровень, які адпавядае цяжкасці і небяспецы ўмоваў працы,
забяспечыць рабочых спраўным і прыдатным інструментам для выканання сваіх працоўных абавязкаў, а таксама новым самаходным транспартам усе ўчасткі рудніку,
спыніць ціск на працоўных і незалежны прафсаюз,
скасаваць злачыннае рашэнне звольніць работнікаў «Беларуськалію», якія знаходзяцца ў страйку,
генеральнаму дырэктару як сенатару ад Мінскай вобласці давесці да вышэйшага кіраўніцтва краіны пазіцыю працоўнага калектыву, а менавіта: прызначыць новыя адкрытыя і сумленныя выбары, вызваліць усіх палітычных зняволеных, спыніць збіццё мірных грамадзян.

Аляксандра Курбана дасталі з шахты горныя ратавальнікі. «Перакусілі ланцуг, якім ён сябе прыкаваў да клеці, і паднялі», – паведаміў сябра страйкаму «Беларуськалія» Віталь Дзядюк.

З ягоных словаў, на паверхні Аляксандра Курбана чакалі прадстаўнікі адміністрацыі, лекары хуткай дапамогі і міліцыянты.

«Яго адразу павезлі ў псіхдыспансер на агляд, там вызначылі, што ён цалкам здаровы. Цяпер разам з сябрам страйкаму ён паехаў дамоў, каб прыняць душ, крыху адпачыць, але праз гадзіну абяцаў прыехаць да нас у страйкам. Мы яго чакаем», – распавёў Віталь Дзядюк.

Пра тое, ці кантактавалі ўжо з Аляксандрам Курбанам прадстаўнікі міліцыі, Віталю Дзедзюку невядома.

Мабільны тэлефон Аляксандра Курбана не адказвае.

ав