Polskie Radio

Расійскія СМІ бароняць ЛГБТ у Польшчы, але не ў сябе

Ostatnia aktualizacja: 06.08.2019 15:45
Расійскія прапагандысты бароняць таксама прадстаўнікоў левых сілаў у Польшчы, крытыкуючы іх супраціўнікаў.
Flaga LGBT - zdjęcie ilustracyjne
Flaga LGBT - zdjęcie ilustracyjneFoto: Pixabay

Выданне «Sieci» піша пра польскамоўны інтэрнэт-сайт «Спутнік», які з’яўляецца прапагандысцкім СМІ Крамля ў Польшчы. Вядома, якія мэты пераследуе такі сайт, вядома, што гэта пятая калона, але калі прасачыць змест публікацый, выразна відаць вектар, у якім прасоўваецца крамлёўская прапаганда.

Апошнім часам «Спутнік» бароніць рост актыўнасці асяроддзяў ЛГБТ у Польшчы. У сваіх тэкстах аўтары парталу называюць дэманстрантаў, якія напалі на марш роўнасці ў Беластоку, нацыстамі і сабачымі сынамі. Расійскія прапагандысты бароняць таксама прадстаўнікоў левых сілаў у Польшчы, крытыкуючы іх супраціўнікаў.

Відаць, Масква вельмі зацікаўлена ў абароне геяў, лесбіянак, транссексуалаў ды іншых. У Польшчы, але не ў сябе. У Расіі мэр Масквы Юрый Лужкоў у 2007 годзе назваў гей-парады «сатанісцкімі» і заявіў, што, так як годам раней, ён забароніць праводзіць такія парады ў сталіцы. Нягледзячы на гэта, дэманстрацыя адбылася. На яе напалі нацыяналісты, абаронцы праваслаўных каштоўнасцяў і казакі. Сілы правапарадку не ўмешваліся, палілася кроў. З таго часу ніхто не хоча рызыкаваць сваім здароўем і ладзіць падобныя парады.

нг