Polskie Radio

Украінскія вайскоўцы абвяргаюць паведамленні аб канцэнтрацыі расійскіх войсках

Ostatnia aktualizacja: 02.11.2021 15:45
Кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў назваў у аўторак «наўмыснай дэзінфармацыяй» паведамленні пра перадыслакацыю расійскіх войск на мяжу з Украінай.
Ілюстрацыйны здымакFoto: EPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA

У панядзелак пра гэта напісалі Washington Post і Politico. Выданне зазначыла, што на спадарожнікавых здымках бачна, што Расея зноў збірае свае войскі на мяжы з Украінай. У сваю чаргу, у нядзелю пра гэта напісаў Washington Post, адзначаючы, што паўторная канцэнтрацыя расейскіх войскаў ля мяжы з Украінай выклікала заклапочанасць некаторых афіцыйных асоб у ЗША і Еўропе.

«Ідзе свядомая дэзынфармацыя ўсяго грамадства. Я скажу так – тое, што там пішуць, не адпавядае рэчаіснасці. Сёння гэта не адпавядае рэчаіснасці», – сказаў Данілаў.

Паводле яго слоў, за апошнія дні сітуацыя на расійска-ўкраінскай мяжы не змянілася. «Паводле звестак Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны, па стане на 1 лістапада 2021 года дадатковай перакідкі расейскіх войскаў, узбраення і ваеннай тэхнікі да дзяржаўнай мяжы з Украінай не зафіксавана», - напісана ў міністэрскім прэс-рэлізе.

ПР/юл