Аляксандра: Polin – адзін з нешматлікіх музеяў у Варшаве, дзе ёсць прапанова для беларусаў і на беларускай мове
Людзі камфортна сябе адчуваюць, калі ёсць магчымасць пачуць пра сваю гісторыю на роднай мове, распавядае Аляксандра, якая займаецца ў Музеі Polin беларускімі праектамі. Музей гісторыі польскіх яўрэяў рэгулярна ладзіць для беларусаў экскурсіі ды гарадскія шпацыры на беларускай мове. Установа рыхтуецца да пашырэння сваёй адукацыйнай прапановы, рыхтуючы больш майстар класаў ды розных практычных заняткаў.