Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Аксана Колб: Ціханоўскага зрабілі медыя — так жа яны могуць яго пахаваць

29.08.2026 09:02
Сяргей Ціханоўскі выклікаў чарговую дыскусію пра незалежныя беларускія СМІ.
Аўдыё
  • Аксана Колб: Ціханоўскага зрабілі медыя, і так жа яны могуць яго пахаваць
 ,  ,
Аксана Колб, Юры Ліхтаровіч, Алена Вялічкафота: Польскае радыё

Былы палітвязень агучыў прапанову, каб звяртацца да донараў СМІ, якія, на яго думку, павінны правяраць змест. Гэта яго рэакцыя на артыкул пра тое, як ён святкаваў свой дзень нараджэння ў ЗША. Гэта стала прычынай крытычных каментароў у бок незалежных СМІ ў сацсетках.

Хто такі Сяргей Ціханоўскі, каб прыслухоўвацца да яго заяваў, гаворыць Аксана Колб, шматгадовая галоўная рэдактарка незалежнага выдання ў Беларусі, цяпер супрацоўніца Польскага радыё.

— Яго зрабілі медыя, і так жа яны могуць яго пахаваць. Да 2019 года пра яго ніхто не ведаў, а ў 2020 ён заняў нейкую нішу. І гэта ўсё. Самае яго вялікае дасягненне — тое, што ён быў палітвязнем, цяпер ён утрыманец Пракоп’ева, з падачы якога закідвае такія рэчы. Ніводзін донар, калі ён не расійскі, не дыктуе ўмовы ў інфармацыйнай палітыцы. Яны могуць падтрымліваць ці не падтрымліваць медыя розных кірункаў, у залежнасці ад мэтаў іх фондаў, але не дыктаваць, што пісаць. Таму такія заявы смешныя.

У Сяргея Ціханоўскага заўважаецца адсутнасць палітычнай культуры і досведу, дадае журналіст Польскага радыё Юры Ліхтаровіч.

— Яму за мяжой цяжка, у Беларусі ў яго была свая справа, а тут... Шлях, які ён выбраў, шлях скандалаў, не самы лепшы. Калі казаць пра донараў, то ў Беларусі ніколі не было так, што быў адзін донар, які даваў сродкі. Калі СМІ здабывалі гранты, то гэта былі канкрэтныя праекты. Медыя ніколі не залежалі ад аднаго донара. Магчыма, Ціханоўскі сыходзіць са свайго прызвычаення да таго, як гэта адбываецца ў Расіі.

Поўная размова пра працу незалежных СМІ, а таксама дыскусію пра аргументы за і супраць прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне слухайце ў далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка