Больш за 5% дзяцей у польскіх школах — замежнікі
Паводле апошняга дакладу Цэнтра грамадзянскай адукацыі (CEO), вучні-замежнікі складаюць ужо 5,3 % усіх навучэнцаў у Польшчы — 353 тысячы з 6,7 мільёна. Яшчэ некалькі гадоў таму іх было прыкметна менш, але сёння шматкультурная школа стала не выключэннем, а нормай.
Найбуйнейшую групу складаюць дзеці з Украіны. Далей ідуць 31 тысяча беларускіх вучняў, а таксама навучэнцы з іншых краін. Замежнікі размеркаваныя нераўнамерна: у 43% школ іх не больш за дзесяць, аднак існуюць установы, дзе яны складаюць значную частку ўсяго вучнёўскага складу. У выніку больш за чатыры мільёны польскіх дзяцей штодня вучацца ў шматкультурным асяроддзі.
Пра выклікі, якія гэта стварае для сістэмы адукацыі, распавядае беларускі педагог Ягор Сурскі, кіраўнік кансультацыйнага пункта пры Акадэміі добрай адукацыі ў Варшаве.