Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскі горад закупіў новыя трамваі — адныя з найдаўжэйшых у Еўропе

19.07.2026 11:15
Трамвай умяшчае 321 пасажыра і мае 100 сядзячых месцаў. 
   ().
Новы гданьскі трамвай (візуалізацыя).Крыніца: Facebook/Gdańskie Autobusy i Tramwaje/materiały prasowe

Балтыйскі Гданьск закупіў новыя трамваі. Іх даўжыня — каля 47 метраў. Трамвай умяшчае 321 пасажыра і мае 100 сядзячых месцаў. Тэндар на пастаўку 20 сучасных транспартных сродкаў выйграла кампанія PESA Bydgoszcz S.A.  адзін з вядучых польскіх вытворцаў рэйкавага транспарту.

Трамваі Twist 3.0 будуць абсталяваныя 17 інфармацыйнымі экранамі для пасажыраў, USB-партамі для зарадкі, а таксама аўтаматычнай сістэмай кандыцыянавання паветра. Акрамя таго, на іх устаноўленыя перадавыя сістэмы перадухілення сутыкненняў на аснове камер, радара і лазерных датчыкаў. Новыя трамваі будуць двухбаковымі, як і ўсе новыя трамваі ў горадзе.

Для параўнання, самыя доўгія трамваі, якія актуальна працуюць на гарадскіх лініях у Польшчы, знаходзяцца ў Кракаве  іх даўжыня складае 43 метры.

 Гданьск далучыцца да шэрагу еўрапейскіх гарадоў, такіх як Ніца і Лісабон, дзе доўгія трамваі вялікай пасажыраўмяшчальнасці паспяхова абслугоўваюць самыя загружаныя лініі,  паведаміла Гданьскае ўпраўленне грамадскага транспарту.

За трамваі Гданьск заплаціць 524 млн 166 тыс. злотых (120 млн 775 тыс. еўра).

вс