Беларуская Служба

Перад фінішнай прамой прэзідэнцкай кампаніі: кандыдат другога туру і былы кандыдат разам п'юць піва  

26.05.2025 14:31
Выбаршчыкі Славаміра Менцэна і яго калегі па партыі не разумеюць, чаму ён сеў за адзін столік і выпіў піва разам з Рафалам Тшаскоўскім і Радаславам Сікорскім.
  ( )     ,         .
Славамір Менцэн (на здымку) запрасіў Рафала Тшаскоўскага на гутарку, а пазней яны прыйшлі на піва ў бар Менцэна. Фота: PAP/Tytus Żmijewski

1 чэрвеня ў Польшчы адбудзецца другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Апошнія дні кампаніі – гэта вельмі жорсткая барацьба кандыдатаў, паколькі апытанні паказваюць, што ў іх прыкладна аднолькавая падтрымка, кожны можа перамагчы. Gazeta Wyborcza апісвае хітры ход прыхільнікаў Рафала Тшаскоўскага, які прыхільнікі іншага кандыдата, які сышоў з гонкі пасля першага туру, назвалі здрадай. 

Выбаршчыкі Славаміра Менцэна і яго калегі па партыі Канфедэрацыя не разумеюць, чаму ён сеў за адзін столік і выпіў піва разам з кандыдатам ад “Грамадзянскай кааліцыі” Рафалам Тшаскоўскім і міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім. Скандал пачаўся з таго, што Сікорскі вырашыў паглядзець у бары сустрэчу Менцэна і Тшаскоўскага, якая адбывалася ў інтэрнэце. А бар у Торуні належыць Менцэну. Госці былі здзіўленыя, калі ўбачылі міністра, а ён сеў за стол і спакойна сачыў за ходам гутаркі. Пазней да яго далучыліся і сам уладальнік разам з Тшаскоўскім. Адпаведны відэазапіс паявіўся ў сеціве. Сікорскі яго пракаментаваў “За Польшчу, якая яднае, а не дзеліць”.

Сустрэча за півам не спадабалася прыхільнікам Канфедэрацыі. Ноччу яны каментавалі, што Менцэн страціў іх голас, больш яны за яго не прагаласуюць. Здзіўлены быў таксама адзін з лідараў партыі Кшыштаф Босак, які напісаў пра “гульню за галасы”. Пры гэтым, ён адзначыў, што разумее прыхільнікаў Тшаскоўскага, якія кожнаю цаною змагаюцца за галасы. А Менцэн проста стараўся быў гасцінным гаспадаром і прывітаў гасцей, якія да яго прыйшлі. У сваю чаргу Менцэн заявіў, што ён “не належыць да мафіі, да нейкай секты”. І што “палітык павінен умець размаўляць з кожным”. Нагадаем, Менцэн заняў у першым туры трэцяе месца, сабраўшы амаль 15% галасоў. 

нг