Беларуская Служба

Расійскія прапагандысцкія СМІ не атрымалі акрэдытацыі на канферэнцыю пра свабоду СМІ ў Лондане

11.07.2019 11:13
Расійская амбасада ў Лондане назвала гэтае рашэнне адкрытай дыскрымінацыяй.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneStockSnap/pixabay.com

Расійскія прапагандысцкія СМІ не атрымалі акрэдытацыі на канферэнцыю пра свабоду СМІ ў Лондане. Вялікабрытанія надалей захоўвае халодныя адносіны з Масквой.

У канферэнцыі Global Conference for Media Freedom павінны прыняць удзел каля тысячы журналістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і ўладаў. Сярод іх не будзе тэлебачання RT і парталу «Спутнік». Працаўнікам абодвух СМІ, якіх даўно абвінавачваюць у пашырэнні дэзінфармацыі, не прызналі акрэдытацыі.

Расійская амбасада ў Лондане назвала гэтае рашэнне адкрытай дыскрымінацыяй расійскага тэлеканалу па палітычных матывах. Амбасада таксама склала скаргу ў МЗС аб тым, што месяцамі адбываецца акцыя паклёпу тэлеканалу RT. Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў назваў рашэнне Лондана абсурдным.

ав