Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За адзін дзень у Татрах загінулі тры чалавекі

02.08.2026 13:07
За мінулы тыдзень ратавальнікі TOPR аказалі дапамогу 50 чалавекам.
Татрыanialaurman/pixabay.com/CC0 Public Domain

Славацкая горнавыратавальная служба паведаміла пра гібель польскага альпініста ў раёне Skrajnej Rzeżuchowej Turni. Выратавальнік Татранскай валанцёрскай пошукава-выратавальнай службы Рафал Міклер паведаміў, што служба была выклікана яшчэ да двух смяротных выпадкаў.

— Здарэнні адбыліся адначасова. Адзін выпадак быў звязаны з турыстычны. Турыст спатыкнуўся і ўпаў з вышыні 70 метраў. На жаль, траўмы аказаліся смяротнымі. У другім выпадку скалалаз упаў з вышыні 50 метраў і загінуў.

За мінулы тыдзень ратавальнікі TOPR аказалі дапамогу 50 чалавекам.

Сёння (2 жніўня) у Татрах прагназуюцца навальніцы. Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі (IMGW) паведаміў, што можа выпасці да 25 літраў ападкаў на квадратны метр. Парывы ветру могуць дасягаць 70 кіламетраў у гадзіну. Магчымы лакальны град.

ав