X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Легендарнаму польскаму «Жуку» споўнілася 60 гадоў (ФОТА)

26.07.2019 19:29
Першае пакаленне «Жука» выпускалася на платформе і з рухавікамі славутага аўтамабіля «Варшава», то бок легендарнай савецкай «Победы».
Аўдыё
  • Гісторыя «Жука» пачалася ў далёкім 1959 годзе ў Любліне
FSC Żuk A-07  1968
FSC Żuk A-07 з 1968 года commons.wikimedia.org/Travelarz/CC BY-SA 3.0

Тыдзень таму ў гістарычнай рубрыцы мы расказвалі пра Ursus А – асноўны грузавік даваеннага Войска Польскага. Сёння ж распавядзём пра іншы аўтамабіль – легенду машынабудавання Польскай Народнай Рэспублікі. І так, знаёмцеся: лёгкі грузавік «Жук» (Żuk).

Гісторыя «Жука» пачалася ў далёкім 1959 годзе ў Любліне. Тады 24 ліпеня вароты Фабрыкі грузавых аўтамабіляў (Fabryka Samochodów Ciężarowych) пакінуў першы «Жук». Дарэчы, аўтамабіль выпускаўся ажно да 1998 года – на працягу 39 гадоў, што ў галіне машынабудавання з'яўляецца свайго роду рэкордам. Зразумела, што цягам гэтага часу прадпрыемства пакінулі «Жукі» розных пакаленняў.


«Жук» з 1970 года  commons.wikimedia.org/Michal Derela (Pibwl)/CC BY-SA 3.0 «Жук» з 1970 года commons.wikimedia.org/Michal Derela (Pibwl)/CC BY-SA 3.0

Грузавічок меў грузападымальнасць 1500 тон. У Польшчы асноўным канкурэнтам быў аўтамабіль «Ныса» (Nysa), пра які, магчыма, мы расказам у нашым эфіры пазней. «Жук» пастаўляўся ў Савецкі Саюз, Чэхаславакію, Венгрыю, іншыя краіны сацыялістычнага лагеру. Папулярным ён таксама быў у Калумбіі, Егіпце і шэрагу іншых дзяржаў.

Расказваючы ў эфіры Польскага радыё на пачатку 1970-х гадоў пра «Жука», галоўны інжынер люблінскай Фабрыкі грузавых аўтамабіляў Генрык Ліпка звяртаў увагу на тое, што іх прадукцыя якасная і карыстаецца попытам у кліентаў.

- Калі я бачу на вуліцы «Жука», то сэрца радуецца, і асабліва, калі бачу наш аўтамабіль па тэлебачанні на вуліцы замежнага горада. І неяк так радасна робіцца, што «Жук» славіць нашае прадпрыемства ў свеце. Многія людзі ганарацца нашай фабрыкай і нашай прадукцыяй.

Кіроўцы хваляць наш аўтамабіль, яны задаволеныя, бо я асабіста з імі размаўляю пра «Жука», каб даведацца іх меркаванне. Вадзіцелі, якія ездзяць на аўто, кажуць, што гэта хуткі грузавічок, манеўраны, не псуецца. Таму нашыя работнікі не павінны саромецца за «Жука», бо гэта добрая машына.

Спецыяліст таксама зазначаў, што аўтамабіль просты ў абслугоўванні і надзейны ў эксплуатацыі: да сурʼёзнага рамонту ён мог прайсці, як паведамляў вытворца, да 100 тыс. км. З гэтым, праўда, было па-рознаму, і з якасцю выпускаемых машын таксама, але бясспрэчным зʼяўляецца факт, што «Жук» стаў свайго роду рабочым конікам у Польшчы – яго любілі кіроўцы за простае выкананне і нескладанасць розных механізмаў.

Дарэчы, «Жук» выпускаўся ў розных версіях кузава: гэта быў грузавы аўтамабіль, фургон, пажарная машына, грузавая, груза-пасажырская, тэхнічная і гэтак далей. Версій было сапраўды шмат! А цікавінкай можа быць факт, што пасажырскі фургон паставілі на рэйкі і зрабілі рэйкавы мікрааўтобус. Праўда, было выпушчана ўсяго некалькі штук.

Першае пакаленне «Жука» выпускалася на платформе і з рухавікамі славутага аўтамабіля «Варшава» (FSO Warszawa), які быў польскай версіяй легендарнай савецкай «Победы».

Агулам цягам 39 гадоў люблінскае прадпрыемства пакінула 587 500 экзэмпляраў «Жука».

Валеры Саўко

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Машына часу