Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якая выступае за Польшчу, распавяла пра становішча сваёй сям’і ў Беларусі. Са сваякамі яна не бачылася каля пяці гадоў.
У інтэрв’ю польскаму выданню Sport.pl Кпысціна паведаміла, што часам яны размаўляюць па відэасувязі, але бываюць перыяды, калі нават гэта немагчыма. «Да бацькоў прыходзілі розныя людзі, і гэта было б для іх небяспечна», — сказала Ціманоўская, патлумачыўшы, чаму не можа сустрэцца з бацькамі: «Сітуацыя такая: мой бацька знаходзіцца пад хатнім арыштам. А мама побач з ім». Прычыны хатняга арышту бацькі спартоўка не ўдакладніла.
Святлана Ціманоўская таксама заклікала спартоўцаў падтрымліваць палітвязняў. Яна хацела б дапамагчы лёгкаатлетцы Ганне Шпак, асуджанай на тры з паловай гады зняволення. Пры гэтым Ціманоўская прызналася, што не ведае, як рэальна паўплываць на яе сітуацыю.
эж