X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

3-га жніўня 1944 г. паўстанцы захапілі будынак нямецкай жандармерыі Nordwache – «Паўночная вартавая вежа»

03.08.2019 07:01
Паўстанцы вызвалілі з падвалаў некалькі дзясяткаў мірных жыхароў і знайшлі там таксама зброю і боепрыпасы.
,         Nordwache
Дом, у якім падчас вайны немцы зрабілі пастарунак жандармерыі Nordwachehttps://pl.wikipedia.org/wiki/Kamienica_Ignacego_Partowicza_w_Warszawie#/media/Plik:Warszawa,_Ch%C5%82odna_25_-_fotopolska.eu_(333618).jpg


3-га жніўня Варшаўскае паўстанне працягвалася ўжо трэці дзень. Немцы сталі сістэматычна бамбіць Варшаву з паветра. Немцы для падаўлення паўстання сцягвалі дадатковыя сілы. Акрамя гэтага, пачаліся масавыя расстрэлы жыхароў гораду.

А Сталін выдаў загад аб спыненні наступлення Чырвонай арміі на Варшаву.

У гэты дзень Сталін сустрэўся з прэм’ер-міністрам польскага ўраду ў эміграцыі Станіславам Мікалайчыкам, які сказаў , што Варшава будзе вызвалена з дня на дзень. З аднаго боку Мікалайчык чакаў, што Чырвоная армія пачне дапамагаць паўстанцам, а з іншага заявіў, што Польшча не прызнае новай мяжы па «Лініі Керзона», што фактычна акрэсліла лёсы паўстаньня. 
Падтрымка паўстанцам і актывізацыя дзеянняў супраць немцаў не была ў палітычных інтарэсах Масквы, гэта сталася галоўнай прычынай падаўленьня Варшаўскага паўстання.

Аднак, не гледзячы на перавагу нямецкіх войскаў, першыя дні прыносілі хаця і малыя, то перамогі, паўстанцаў.
Да такой перамогі можна аднесьці захоп будынку нямецкай жандармерыі, які размяшчалася па вуліцы Жэлязна 75A. Гэта быў даволі добра ўзмоцнены будынак. Немцы збудавалі там бетонны бункер, абвялі яго калючым дротам, службу ў жандармерыі неслі вайскоўцы СС, агулам каля 100 чалавек.

Франтальная атака на жандармерыю была немажлівай, таму паўстанцы вырашылі зрабіць пралом у сцяне будынку жандармерыі праз суседні дом. Уначы значная частка нямецкіх вайскоўцаў пакінула жандармерыю. Раніцай 3-га жніўня паўстанцы ўварваліся ў будынак праз пралом.

Баі за будынак доўжыліся некалькі гадзін. 
Задача захапіць гэты апорны пункт была дадзена салдатам батальёна «Chrobry I», якім камандаваў капітан Густаў Білевіч «Сосна». Яшчэ адна група пад кіраўніцтвам лейтэнанта Уладзіслава Жураўскага «Кліма» атакавала будынак з фронту.

Пасля акупацыі Nordwache паўстанцы вызвалілі з падвалаў некалькі дзясяткаў мірных жыхароў. Паўстанцы знайшлі там таксама зброю і боепрыпасы.

Павал Усаў

Больш на гэтую тэму: Лісток каляндара