Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы крытыкуе мірны план, распрацаваны Вышынгтонам і Масквой 

23.11.2025 12:12
Караль Наўроцкі перакананы, што стабільнасць Еўропы не можа будавацца за спінай тых, каго гэта найбольш датычыць.
Прэзідэнт Рэспублікі Польшча Караль НаўроцкіPAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ў сваім допісе ў сацыяльных сетках пракаментаваў распрацаваны Вашынгтонам і Масквой мірны план адносна заканчэння вайны ва Украіне. 

«Прапановы, якія з’яўляюцца ў дыскусіі пра заканчэнне расійскай вайны супраць Украіны, павінны ўлічваць той факт, што Расія — дзяржава, якая не выконвае ўмоў», — напісаў польскі лідар.

«Кожны мірны план, які мае на мэце завяршэнне вайны, развязанай Расійскай Федэрацыяй ва Украіне, павінен быць прыняты ў Кіеве. Менавіта Украіна стала ахвярай злачыннай агрэсіі Пуціна, і менавіта ўкраінцы — пры падтрымцы Злучаных Штатаў і краін ЕС — павінны мець вырашальны голас у мірных перамовах».

Караль Наўроцкі нагадаў, што стабільнасць Еўропы не можа будавацца за спінай тых, каго гэта найбольш датычыць:

«Усе рашэнні, якія датычаць міру і бяспекі ў Еўропе, могуць прымацца толькі з удзелам усіх зацікаўленых бакоў. Цаной міру ні ў якім выпадку не можа быць дасягненне стратэгічных мэтаў агрэсара. А агрэсарам была і застаецца Расійская Федэрацыя», — нагадаў прэзідэнт Польшчы. 

Паводле інфармацыі партала Axios, амерыканскі праект гарантый бяспекі быў перададзены Украіне разам з мірным планам з 28 пунктаў. Згодна з дакументам, Кіеў мусіў бы абавязацца, у прыватнасці, да адмовы ад уступлення ў НАТА (адпаведная норма павінна быць замацаваная ў Канстытуцыі Украіны); абмежавання асабовага складу УС; перадачы Расіі часткі тэрыторыі.

Адначасова дакумент утрымлівае пункт, паводле якога «суверэнітэт Украіны будзе гарантаваны», а сама Украіна зможа далучыцца да Еўрапейскага Саюза.

эж

Reuters: Лідары ​​Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, ЕС, Японіі і Канады абмяркуюць прапанаваны план для Украіны

22.11.2025 13:16
Лідары ​​краін ЕС – Францыі, Вялікабрытаніі і Германіі – і прадстаўнікі ЕС, Японіі і Канады абмяркуюць мірны план ЗША для Украіны. Сустрэча запланавана на палях саміту G20 у Ёханэсбургу, Паўднёвая Афрыка, паведамляе Reuters.

Кіт Келаг: Мы ў двух кроках ад заканчэння вайны

23.11.2025 09:53
28-пунктавы план, падрыхтаваны Вашынгтонам пасля кансультацый з Масквой, прадугледжвае, між іншым: перадачу часткі тэрыторый Украіны пад кантроль Расіі.