У гэтым годзе Асацыяцыя «Вясна» хоча дапамагчы 23 тысячам сем'яў. Дабрачынная арганізацыя плануе падарыць ім падарункі напярэдадні Калядаў.
Сёння ў 16 буйнейшых польскіх гарадах праводзяцца гэпэнінгі, якія даюць пачатак сацыяльнай кампаніі «Я адказваю дабром».
Валанцёры, задзейнічаны ў грамадскую кампанію, сустракаюцца, між іншым у цэнтры Кракава і запрашаюць далучыцца да кампаніі, мэта якой аказанне дабра іншаму чалавеку, – распавёў Конрад Кручкоўскі з Асацыяцыі «Вясна».
- Мы верым у дабро і ў тое, што кожная маштабная змена паўстае ў выніку тысячы малых змен, якія мы можам ажыццяўляць кожны дзень. Мы заахвочваем штодня рабіць добры выбар, быць для іншага чалавека добразычлівым, шчырым і бачыць яго патрэбу, калі ён стаіць у чарзе да касы, калі мы на аўтобусе, на трамваі, ігд.
Кампанія «Шчыры падарунак» з’яўляецца адной з самых буйных і найбольш выніковых грамадскіх кампаній у Польшчы. За 18 гадоў да акцыі далучыліся 4 мільёны чалавек. Падарункі атрымалі 150 тысяч сем’яў, а вартасць матэрыяльнай падтрымкі8 склала чвэрць мільярда злотых.
яс