Новы ўрад пад кіраўніцтвам Матэвуша Маравецкага прынёс прысягу перад Прэзідэнтам Анджэям Дудам у Прэзідэнцкім палацы.
Хутчэй за ўсё, у аўторак прэм'ер-міністр Маравецкі выступіць з праграмнай прамовай у Сейме, - пра гэта заявіў у эфіры Польскага радыё прэс-сакратар урада Пётр Мюлер.
- У экспазе мы хочам пазначыць мэты чарговага тэрміну паўнамоцтваў. Яны ўжо былі вызначаныя ў выбарчай праграме «Права і справядлівасць» і абяцаннямі падчас выбарчай кампаніі. Прэм’ер будзе прадстаўляць таксама доўгатэрміновыя мэты – некаторыя ўжо былі заяўленыя, напрыклад, будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порту, пытанні, звязаныя з трансфармацыяй энергетычнай палітыкі, экалогіяй або стратэгіяй адказнага развіцця.
Пётр Мюлер заявіў, што ў новым урадзе няма яшчэ міністра спорту. Прэм’ер-міністр не вызначыць асобы на гэтую пасаду да аўторку, то бок да прамовы ў Сейме. Да гэтага часу сам кіраўнік ураду будзе трымаць кантроль над міністэрствам спорту.
яс