Беларуская Служба

Праваслаўныя і вернікі іншых усходніх веравызнанняў святкуюць Раство Хрыстова

07.01.2020 10:32
У Польшчы больш за 90% праваслаўных прыходаў святкуюць Раство па старым стылі.
  .
Літургія ў Пшэмыслі. PAP/Darek Delmanowicz

Праваслаўныя і вернікі іншых усходніх веравызнанняў, сярод іх частка грэка-каталікоў і стараверы, сёння святкуюць Раство Хрыстова.

У Польшчы больш за 90% праваслаўных прыходаў святкуюць Раство па старым стылі. Перад усім так адбываецца ва ўсходняй Польшчы, дзе жыве найбольшая колькасць праваслаўных.

У святочных пасланнях іерархі Польскай праваслаўнай царквы папярэджвалі аб секулярызацыі, лібералізацыі царкоўнага жыцця і росце рэлігійнай абыякавасці.

- Праваслаўны вернік павінен быць уважлівы ва ўсіх аспектах, якія тычацца веры, – зазначыў у сваім лісце з нагоды свята сабор епіскапаў Польскай аўтакефальнай царквы.

Іерархі звярнулі таксама ўвагу на «святасць у Духу» і быццё паўнавартасным удзельнікам жыцця Царквы.

У панядзелак, у вігілію Раства са святамі праваслаўных вернікаў павіншавалі прэзідэнт Анджэй Дуда, прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі і старшыня Канферэнцыі епіскапату Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі.

ав