Беларуская Служба

З 30 мая ў Польшчы адмяняецца нашэнне масак

27.05.2020 12:06
6 чэрвеня ў Польшчы будуць адкрытыя кінатэатры, тэатры, спартыўныя абʼекты, салярыі і масажныя салоны.
-    ()      . , 27  2020
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі (злева) і міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі. Варшава, 27 мая 2020 года PAP/Marcin Obara

30 мая ў Польшчы адмяняецца нашэнне масак на вуліцы, у парках і іншых адкрытых месцах, паведаміў на прэс-канферэнцыі прэм'ер-міністр краіны Матэвуш Маравецкі. Адначасова ён падкрэсліў, што надалей застанецца абавязак насіць маску альбо іншым чынам закрываць рот і нос, напрыклад, шалікам альбо хусткай, у крамах, храмах, кінатэатрах і іншых месцах скаплення людзей.

Таксама з суботы адмяняюцца колькасныя ліміты ў грамадскіх месцах, аднак застаецца абавязак утрымлівання двухметровай дыстанцыі.

У сваю чаргу 6 чэрвеня ў Польшчы будуць адкрытыя кінатэатры, тэатры, спартыўныя абʼекты, салярыі і масажныя салоны. Надалей застануцца закрытымі дыскатэкі і музычныя клубы.

Міністр аховы здароўя Польшчы паведаміў, што эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне знаходзіцца пад кантролем. Ва ўсіх ваяводствах Польшчы (16 тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак) заражэнне каранавірусам падае, за выключэннем трох: Сілезскага (паўднёва-заходняя частка Польшчы з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Катавіцы), Лодзінскага (цэнтральная частка краіны, горад Лодзь) і Малапольскага (поўдзень, Кракаў).

вс