Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Чаму гатэльныя суткі — не суткі. Як на пастаяльцах зарабляюць гасцініцы

09.07.2026 17:23
У апошні час здараецца, што суткі пражывання складаюць усяго 16 гадзін.
ГатэльShutterstock/Patryk Kosmider

Амаль кожны, хто падарожнічаў і карыстаўся паслугамі гатэляў, гасцявых дамоў або арэнды кватэр у апошнія некалькі гадоў, заўважыў, што суткі пражывання паступова скарачаюцца, паведамляе партал NaTemat. Яшчэ нядаўна гасцінічныя суткі складалі 22 гадзіны. Засяленне адбывалася звычайна а 13:00 ці 14:00, а высяленне — а 11:00 альбо 12:00.

Цяпер жа стандартныя гатэльныя суткі працягваюцца ў найлепшым выпадку 20 гадзін: засяленне — з 15:00 альбо 16:00, а высяленне — а 11:00 ці нават а 10:00. У апошні час аднак здараецца, што суткі пражывання складаюць усяго 16 гадзін. Адкуль гэта ўзялося? Адказ – вельмі просты. Гэта прыдумалі бухгалтары і эканамісты гасцініц, каб зарабіць як мага больш. Прычым за кошт пастаяльцаў.

вс