Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мінімум 79 чалавек загінулі ў Нігеры ў выніку тэрактаў

03.01.2021 11:04
Выканаўцамі нападу на дзве мірныя вёскі былі, верагодна, мусульманскія тэрарысты.
Ілюстрацыйны здымакEPA/JAMAL TARAQAI Dostawca: PAP/EPA

Напады адбыліся ўчора каля мяжы з Малі. У вёсцы Чамбангаў ад рук тэрарыстаў загінулі 49 чалавек і 17 атрымалі раненні, а ў вёсцы Зарумдарэе - 30 чалавек.

У Нігеры працягваецца падлік галасоў, пададзеныя на нядаўніх прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах. Частковыя вынікі выбараў, абвешчаныя ўчора, даюць Дэмакратычнай партыі перамогу, але для выбараў прэзідэнта патрэбны другі тур галасавання, бо кандыдат ад гэтай партыі не атрымаў неабходнай перавагі.

Мусульманскія тэрарысты ўжо шмат гадоў дзейнічаюць у Заходняй Афрыцы, змагаюцца з легальнымі ўладамі ў гэты' краінах. У рэгіёне таксама адбываюцца племянныя канфлікты, шырока дзейнічаюць узброеныя злачынныя групы.

ПР/юл