Беларуская Служба

МЗС Польшчы выказала пратэст у сувязі з затрыманнем Анжэлікі Борыс

24.03.2021 09:40
Знешнепалітычнае ведамства заклікала вызваліць Анжэліку Борыс і спыніць «арбітральны пераслед польскай меншасці ў Беларусі».
Andżelika Borys
Andżelika BorysWłodzimierz Pac/Polskie Radio

Міністэрства замежных спраў Польшчы выказала пратэст у сувязі з затрыманнем старшыні непрызнаванага рэжымам Лукашэнкі Саюзу палякаў Беларусі Анжэлікі Борыс. У МЗС Польшчы быў выкліканы Часовы павераны ў справах Беларусі ў Польшчы. Яму было заяўлена, што крокі беларускіх улад парушаюць міжнародныя абавязацельствы Беларусі, датычныя аховы правоў нацыянальных меншасцяў.

МЗС РП зазначае, што Саюз палякаў Беларусі займаецца захаваннем польскай культуры і традыцыі, падтрымкай польскай адукацыі і польскай мовы.

«Затрыманне паўторна выбранай некалькі дзён таму на пасаду старшыні Анжэлікі Борыс азначае не толькі пераслед польскасці і пагаршэнне адносін з Польшчай, але пярэчыць шматвяковай беларускай традыцыі шматкультурнасці», – зазначаецца ў заяве МЗС Польшчы.

Знешнепалітычнае ведамства заклікала вызваліць Анжэліку Борыс і спыніць «арбітральны пераслед польскай меншасці ў Беларусі».

Анжэліка Борыс была затрыманая ў аўторак у Гродне.