Беларуская Служба

Кшыштаф Краўчык аб'ядноўвае пакаленні палякаў

06.04.2021 10:38
Мастацкая карʼера аднаго з самых вядомых польскіх выканаўцаў налічвала больш за 50 гадоў.
Кшыштаф Краўчык PAP/Andrzej Grygiel

«Кшыштаф Краўчык аб'ядноўвае пакаленні палякаў», – кажа намеснік міністра культуры Яраслаў Селін.

Адзін з самых вядомых польскіх спевакоў памёр учора ва ўзросце 74 гадоў.
Яраслаў Селін запэўніў, што яго міністэрства падтрымае мерапрыемствы, накіраваныя на распаўсюджванне дасягненняў спевака:

-Яго гіты напяваюць мільёны палякаў. Кожная ўстанова, таксама камерцыйная, якая захоча яшчэ больш папулярызаваць яго спадчыну, можа разлічваць на падтрымку міністэрства ў рамках грантаў. Гэта вялікі кавалак польскай папулярнай культуры, якая аб’ядноўвае. Думаю, што песні Кшыштафа Краўчыка вядомая многім палякам, незалежна ад пакалення.

Кшыштаф Краўчык дэбютаваў у 1963 годзе ў гурце Trubadurzy, з якім працаваў да 1976 года. Гэта быў адзін з самых папулярных музычных калектываў таго перыяду. Ён запісаў 9 альбомаў з гуртом, яшчэ 100 у якасці сольнага выканаўцы. Яго мастацкая карʼера налічвала больш за 50 гадоў.

ав

Памёр вядомейшы польскі эстрадны спявак Кшыштаф Краўчык

05.04.2021 17:36
23 сакавіка Краўчык быў шпіталізаваны ў сувязі з развіццём хваробы COVID-19.