Беларуская Служба

Міністры замежных спраў ЕС абмяркуюць канцэнтрацыю расійскіх войскаў ля мяжы з Украінaй

12.04.2021 16:10
Відэаканферэнцыя з удзелам кіраўнікоў дыпламатыі дзяржаў-членаў запланавана на наступны панядзелак, 19 красавіка.
Сцяг Еўрапейскага СаюзаPhoto: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Канцэнтрацыя расійскіх войскаў ля мяжы з Украінaй стане адной з тэм сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Еўракамісіі Петэр Стана. Відэаканферэнцыя з удзелам кіраўнікоў дыпламатыі дзяржаў-членаў запланавана на наступны панядзелак, 19 красавіка.

Еўракамісія паўтарыла зварот да Масквы з просьбай устрымацца ад дзеянняў, якія могуць узмацніць узброены канфлікт на ўсходзе Украіны. Яна заклікала таксама да выканання мінскіх пагадненняў аб спыненні агню.

З пачатку красавіка СМІ паведамляюць пра найбольшую канцэнтрацыю расійскіх войскаў ля межаў Украіны з 2014 года. Інфармацыю пра павелічэнне колькасці вайскоўцаў пацвярджаюць таксама назіральнікі і незалежныя эксперты.

аз