Беларуская Служба

На сесію Генеральнай Асамблеі ААН прыбыло больш за 100 лідараў з усяго свету

21.09.2021 09:08
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступіць у аўторак падчас 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
.
.PAP/EPA/JOHN MINCHILLO / POOL

У першы дзень візіту ён сустрэнецца з прэзідэнтамі Бразіліі, Турцыі, Украіны і Малдовы.

На сесію Генеральнай Асамблеі ААН прыбыло больш за 100 лідараў з усяго свету.
«Нам трэба зноў рухацца наперад – аднавіць супольнасці, выратаваць планету, паскорыць эканамічны рост, але больш за ўсё – вярнуць надзею» – так пра 76-ю сесію гавораць у Генеральнай Асамблеі ААН.

Адным з галоўных пунктаў першага дня саміту стане выступ прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Гэта будзе першая магчымасць амерыканскага прэзідэнта непасрэдна прадставіць сусветным лідарам бачанне знешняй палітыкі ЗША.

ав