Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Эстоніі: Бяспека Эстоніі пачынаецца на межах Польшчы, Літвы і Латвіі

21.11.2021 11:14
Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі пачаў сёння серыю сустрэч з кіраўнікамі ўрадаў краін Балтыі.
Прэм'еры Польшчы і ЭстонііPAP/Radek Pietruszka

Яны прысвечаны крызісу на ўсходняй мяжы Еўрасаюза. Кіраўнік эстонскага ўраду Кая Калас падзякавала Польшчы за абарону межаў Еўрасаюзу.

-Польшча бліскуча справілася. Бяспека Эстоніі пачынаецца на межах Польшчы, Літвы і Латвіі. Мы ўдзячныя Польшчы за іх абарону. Мы падтрымліваем нашых суседзяў. Мы дапамагаем разабрацца з сітуацыяй, у прыватнасці дзякуючы дыпламатычнай і палітычнай падтрымцы. Мы таксама гатовыя прапанаваць Польшчы практычную падтрымку.

Кая Калас падкрэсліла, што сітуацыю на межах трэба называць гібрыднай атакай супраць ЕС і НАТА, а не міграцыйным крызісам.

Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што Польшча гатовая абмежаваць гандаль з Беларуссю. Гэта магло б пераканаць мінскі рэжым пайсці на саступкі ў пытанні памежнага крызісу.

Пасля сустрэчы з прэмʼер-міністрам Эстоніі Каяй Калас кіраўнік польскага ўрада падкрэсліў, што Польшча здолела абараніць знешнія межы Еўрасаюза і гатовая да магчымай эскалацыі.

-Дзейнасць беларускіх служб можа прывесці да далейшай эскалацыі. Таму мы са свайго боку гатовыя да далейшых крокаў: закрыцця чарговых КПП, спыненне гандлю і транзіту, каб аказаць гаспадарчы ціск на Беларусь.

Прэмʼер-міністр Польшчы сустрэўся таксама з літоўскай прэмʼер-міністр Інгрыдай Шымонітэ. У другой палове дня (каля 13.00) у Латвіі кіраўнік польскага ўраду будзе размаўляць з прэм’ер-міністрам Крысʼянісам Карынсэм.

ав

Прэм'ер Польшчы адпраўляецца ў замежнае турнэ дзеля пераадолення крызісу на мяжы 

20.11.2021 15:21
Першымі краінамі, якія наведае кіраўнік польскага ўрада ўжо ў нядзелю, 21 лістапада, будуць Літва, Латвія ды Эстонія.