Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы адпраўляецца ў замежнае турнэ дзеля пераадолення крызісу на мяжы 

20.11.2021 15:21
Першымі краінамі, якія наведае кіраўнік польскага ўрада ўжо ў нядзелю, 21 лістапада, будуць Літва, Латвія ды Эстонія.
Premier Mateusz Morawiecki
Premier Mateusz MorawieckiPAP/Łukasz Gągulski

У сувязі з крызісам на мяжы Польшчы і Беларусі прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі здзейсніць шэраг візітаў у краіны Еўрапейскага Звязу, паведамляе прэсавы сакратар урада Пётр Мюлер. Першымі краінамі, якія наведае кіраўнік польскага ўрада ўжо ў нядзелю, 21 лістапада, будуць Літва, Латвія ды Эстонія:

-Геапалітычная сітуацыя вельмі сурʼёзная, і нам неабходныя разнастайныя крокі салідарнасці з боку краін еўрапейскай супольнасці. Таму прэмʼер Маравецкі прыняў рашэнне здзейсніць у бліжэйшыя час шэраг візітаў у краіны Еўразвязу. Першыя перамовы адбудуцца ў Літве, Латвіі і Эстоніі. У нядзелю будуць праведзеныя перамовы з прэмʼерамі гэтых краін на тэму сітуацыі на мяжы і небяспекі, якую мы ўсведамляем, і якая нам пагражае.

Падчас замежнага турнэ польскі прэмʼер закране праблему гібрыднай атакі з выкарыстаннем мігрантаў. Таксама польскі бок зверне ўвагу на кібератакі і завастрэнне энергетычнага крызісу, які, па меркаванню Варшавы, Расія хоча выкарыстаць для шантажу Еўропы.

iar/эж

Польшчa высунула ўльтыматум Лукашэнку

18.11.2021 16:28
Калі беларускі бок да нядзелі, 21 лістапада не стабілізуе сітуацыю на мяжы, Польшча спыняе чыгуначны рух праз Кузніцу. 

Дырэктарка Нацыянальнай выведкі ЗША наведала Польшчу

20.11.2021 10:45
«Мы супрацоўнічаем, каб знайсці новыя рашэнні для абароны Польшчы, Еўропы і НАТА ад падобных пагроз сёння і ў будучыні».