Упаўнаважаны ўраду ў справах польскай дыяспары і палякаў замежжа Ян Дзедзічак звярнуўся з заклікам да суайчыннікаў на Каляды аб салідарнасьці з рэпрэсаванымі ў Беларусі. Мерапрыемства павінна стаць выразам салідарнасці з актывістамі Саюза палякаў Беларусі, якія знаходзяцца за кратамі 9 месяцаў: Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам, і амаль тысячай чалавек, затрыманых дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі.
Ян Дзедзічак у інтэрвію IAR патлумачыў, што цяпер палякі, якія жывуць у Беларусі, знаходзяцца ў вельмі цяжкім становішчы.
— Палякі становяцца ахвярамі рэпрэсій, допытаў, не спыняецца ціск на актывістаў Саюзу палякаў Беларусі, актывістаў, якія займаюцца польскай культурай і традыцыяй, на польскіх журналістаў, выкладчыкаў і нават студэнтаў. На допыты выклікаюць нават бацькоў польскіх студэнтаў. Гэта відавочны ціск, каб у Беларусі не было польскай адукацыі.
Таму кожны, хто жадае далучыцца да акцыі н знак памяці і салідарнасці з Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам, а таксама з усімі палякамі Беларусі, можа сфатаграфаваць пустое месца на калядным стале і даслаць на профіль міністра Яна Дзедзічака ў Facebook, упаўнаважанага ўрада ў справах польскай дыяспары і палякаў замежжа.
- Туды можна ўставіць фота пустой талеркі, напісаць пажаданні і адзначыць # WigiliaAndżelikiiAndrzejа. Падчас каляднай ночы акцыю ў прамым эфіры будуць бачыць члены сем’яў Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута, а таксама іншыя палякі з Саюзу палякаў Беларусі. Думаю, для іх будзе вельмі кранальна, што палякі ва ўсім свеце падчас каляднай вячэры аддаюць гэтую вольную прастору сваім суайчыннікам, зняволеным у Беларусі.
Ян Дзедзічак падкрэсліў, што сёлетні Калядны вечар напоўнены сімвалізмам і звязаны з надзвычай траўматычнымі перажываннямі, з мінулага і сучаснасці.
— Нядаўна мы адзначылі 40-годдзе ваеннага становішча, і тады, таксама на каляднай вячэры праз 11 дзён пасля масавых арыштаў, палякі сядзелі за сталом і духоўна ядналіся з арыштаванымі суайчыннікамі. Вольнае месца за калядным сталом тады было моцным сімвалам, сёння мы заклікаем пакінуць месца для арыштаваных палякаў, таксама за тое, што яны хочуць свабоды незалежнасці і за тое, што яны палякі, але гэтым разам гаворка ідзе пра палякаў у Беларусі.
Акцыя рассылкі фотаздымкаў і пажаданняў для палякаў, рэпрэсіраваных у Беларусі, працягнецца да 26 снежня. Пазней усе фотаздымкі і пажаданні будуць дасланыя сем'ям Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута.
Informacyjna Agencja Radiowa IAR #Banach/sk/юл