Беларуская Служба

Перадача зброі Украіне не аслабіла Польшчу

11.08.2022 09:11
Перадаючы ваенную тэхніку Украіне, мы не зрабілі нічога, што магло б аслабіць нашу абарону і парушыць гарантыі бяспекі, заявіў віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Jakub Kaczmarczyk

Міністр падкрэсліў, што гэта наш гістарычны абавязак, бо ўкраінцы змагаюцца за сваю свабоду, Польшчу і Еўропу.

На пытанне аб падабенстве паміж войнамі 1920 і 2022 гадоў міністр сказаў, што ў абодвух выпадках пагроза была аднолькавай. «Кожны раз расійскі імперыялізм цынічна апраўдваўся, як супрацьдзеянне пагрозе, братэрская дапамога, абарона насельніцтва ці нібыта этнічных зямель. Уся гэтая хлусня нязменна абапіралася на штыках, гэта значыць у аснове - злачынствы, гвалт, несправядлівасць і звычайны бандытызм», — заявіў начальнік МНА.

Палітык падкрэсліў, што Польшча стаіць на баку Украіны і  разлічвае на яе перамогу. «Расійскія войскі павінны быць разгромленыя і выбітыя з украінскіх зямель. Мы не дамаўляемся з такімі людзьмі, як Пуцін, мы не рэлятывізуем злачынствы, мы не можам зрабіць гэтую вайну звычайнай у сваёй свядомасці», - падкрэсліў ён.

На пытанне, ці занадта шмат зброі Польшча перадала Украіне, кіраўнік Мінабароны сказаў, што «мы не рабілі нічога, што магло б панізіць абарону і парушыць гарантыі бяспекі». Палітык падкрэсліў, што перадача ваеннай тэхнікі Украіне - гэта «наш гістарычны абавязак». «Украінскі народ усімі сіламі змагаецца за сваю свабоду, Польшчу і Еўропу, але таксама за агульныя каштоўнасці і будучыню не пад расійскім чаравікам. Мы павінны дапамагчы ім: вайскова, палітычна, дыпламатычна і сацыяльна», - сказаў міністр Блашчак.

Палітык запэўніў, што ў выпадку неабходнасці Польшча будзе бараніць кожны кавалак сваёй зямлі. «Мы не адступім да лініі Віслы. Польскі жаўнер ахоўвае нашы межы, нашу бяспеку і суверэнітэт Польшчы», — сказаў ён.

(PAP)/юл