Беларуская Служба

Польшчу пазбавілі права на правядзенне чэмпіяната Еўропы з-за віз беларусам і расіянам

09.01.2026 11:01
Гэта паўтор сітуацыі з 2024 году.
.
.Peggy und Marco Lachmann-Anke/Pixabay/CC0

У 2026 годзе ў Польшчы павінны былі адбыцца два буйныя спаборніцтвы па цяжкай атлетыцы: чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў і цяжкаатлетаў да 23 гадоў. Аднак сітуацыя змянілася. Як абвясціла ў апошнія дні Еўрапейская федэрацыя цяжкай атлетыкі (EWF), Польшча страціла права на правядзенне абодвух гэтых мерапрыемстваў.

«Кіраўніцтва EWF вырашыла адмяніць чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод юніёраў і цяжкаатлетаў да 23 гадоў 2026 года, які павінен быў адбыцца ў Польшчы. Гэтае рашэнне было прынята пасля таго, як краіна не забяспечыла неабходныя гарантыі візавага доступу для спартсменаў з Расіі і Беларусі», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве.
Федэрацыя тлумачыць, што яна прытрымліваецца прынцыпу «спорт вышэй за палітыку».

«Еўрапейская федэрацыя цяжкай атлетыкі (EWF) у чарговы раз пацвердзіла сваю цвёрдую і паслядоўную пазіцыю, што спорт павінен заставацца вышэй за палітыку», – працягваецца ў заяве на сайце федэрацыі.

«Федэрацыя выступае за інклюзіўнасць, роўныя магчымасці і адзінства праз спорт і не прымае дыскрымінацыі па палітычных або геапалітычных меркаваннях, асабліва ў часы ўзмацнення напружанасці ва ўсім свеце», – чытаем.

Przegladsportowy.onet.pl нагадвае, што гэта не першы раз, калі такое адбываецца. Тое ж самае адбылося ў 2024 годзе, калі Польшчу пазбавілі магчымасці правесці чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод юніёраў да 15 і 17 гадоў. Прычына гэтага рашэння была ідэнтычнай і тады. У рэшце рэшт, мерапрыемства адбылося ў Іспаніі. На гэты раз было вырашана, што спаборніцтвы пройдуць у Албаніі.

Przegladsportowy.onet.pl/ав

<script async src="https://telegram.org/js/telegram-widget.js?22" data-telegram-post="byplradio/20764" data-width="100%"></script>