Беларуская Служба

Калі мы пераможам на выбарах, прэм’ер ня зменіцца

12.09.2019 11:35
Пра гэта паведаміла прэсавая служба кіроўнай партыі «Права і справядлівасць».
Mateusz Morawiecki
Mateusz MorawieckiPAP/Mateusz Marek

Калі партыя «Прав і справядлівасць» (ПіС) пераможа на парламенцкіх выбарах, прэмʼер-міністрам будзе Матэвуш Маравецкі. Такі адказ на пытанне, хто будзе прэм’ерам пасля выбараў, даў намеснік прэсавага сакратара партыі Радаслаў Фогель.

Адразу пасля выбараў старшыня ПіС Яраслаў Качыньскі кладзецца ў шпіталь на аперацыю імплантацыю пратэза каленнага суставу. Спачатку будзе праведзена аперацыя на адной назе, а потым на другой. Аперацыя будзе праведзена ў прыватнай клініцы.

Прэсавая служба партыі паведаміла, што стан здароўя старшыні ПіС ня кепскі, беручы пад увагу той факт, што падчас выбарчай кампаніі Яраслаў Качынскі запланаваў наведаць усе 41 выбарчых акруг цягам 40 дзён.

PАP/юл