Беларуская Служба

Аль-Каіда заклікае мусульман атакаваць увесь свет

12.09.2019 12:01
Лідар Аль-Каіды Айман аз-Завахіры заклікаў мусульман атакаваць амерыканскія, еўрапейскія, ізраільскія і расійскія абʼекты.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Alexas_Fotos from Pixabay/CC0

Пра гэта паведаміў амерыканскі цэнтр SITE Intelligence Group, які вядзе маніторынг экстрэмісцкіх арганізацый у СМІ.

Завахіры звярнуўся да мусульман ў відэа прамове, прысвечанай 18-й гадавіне тэрактаў 11 верасня 2001 г. у ЗША. У сваім відэазвароце 68-гадовы тэрарыст таксама раскрытыкаваў тых, хто адмаўляецца ад джыхаду.

Ён спаслаўся тут на былых джыхадзістаў, якія змянілі свае погляды ў турме і назвалі тэракты 11 верасня недапушчальнымі, бо ў іх загінулі нявінныя мірныя жыхары.

Прамова Завахіры была запісана ў больш чым 30-хвілінным відэароліку, падрыхтаваным фондам «Сахаб», медыя-каморкай Аль-Каіды.

PAP/юл