У другой палове да кіраўнікоў урадаў Вышэградскай групы далучыліся прадстаўнікі Сербіі, Чарнагорыі, Албаніі, Босніі і Герцагавіны і Паўночнай Македоніі
Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што размовы будуць тычацца сітуацыі ў Еўразвязе і супрацоўніцтва. Раніцай прэмʼер-міністры Вышэградскай групы абмеркавалі, між іншым, новы склад Еўракамісіі, бюджэт ЕЗ пасля 2020 года, пытанні інфраструктуру і абарону клімату.
Перамовы ў шырокай групе з удзелам прэмʼер-міністраў краін Заходніх Балкан у асноўным будуць тычацца ўмацавання супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі, а таксама пра далучэння краін рэгіёну да ЕЗ і НАТА, з Прагі перадае карэспандэнт Польскага Радыё Пшэмыслаў Ліс.
Ужо ў кастрычніку Рада ЕЗ павінна прыняць рашэнне пра пачатак перамоваў аб далучэнні з Албаніяй ды Паўночнай Македоніяй. Новая Еўракамісія можа прыспешыць перамовы з Сербіяй ды Чарнагорыяй.
ПР/юл