Прэзідэнт Анджэй Дуда лічыць, што Цэнтры сацыяльных паслуг павінны дапамагчы муніцыпалітэтам каардынаваць дзеянні на карысць грамадства.
Цэнтры сацыяльных паслуг – гэта новая ініцыятыва прэзідэнта Польшчы. Ейная мэта – дапамога муніцыпалітэтам у працэсе прадастаўлення розных відаў сацыяльных паслуг з улікам патрэбаў мясцовых супольнасцей.
Паводле Анджэя Дуды – гэта элемент пабудовы сучаснай дзяржавы.
- Калі мы плануем будаваць сучасную дзяржаву, якая служыць сваім грамадзянам, адказвае на іх патрэбы, і якую можна назваць грамадзянскай, то да пытання сацыяльных паслугаў мы павінны паставіцца шырэй, чым да асноўнай сацыяльнай дапамогі.
Цэнтры сацыяльных паслуг дапамогуць муніцыпалітэтам эфектыўна прадастаўляць сацыяльныя паслугі, якія адказваюць на патрэбы жыхароў.
Падтрымка павінна быць накіравана, як да ўсіх жыхароў, так і паасобных сацыяльных груп, якія маюць асаблівыя патрэбы. Гаворка ідзе, напрыклад, пра шматдзетныя сем'і, пажылых людзей ці асобы з абмежаванымі магчымасцямі.
„Закон аб рэалізацыі сацыяльных паслуг Цэнтрам сацыяльных паслуг” павінен уступіць у сілу з 1 студзеня 2020 года.
аз